Адкрылася змена будучых прадпрымальнікаў

133

Адкрылася змена  будучых прадпрымальнікаўУ Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» 9 лютага года адбылося ўрачыстае адкрыццё змены «Эканамічны БУМ, або Бізнес Універсітэт Моладзі».

У творчай форме будучыя прадпрымальнікі пазнаёміліся са зместам змены, убачылі анонс мерапрыемстваў. Ім прадставілі дзіцячае самакіраванне цэнтра. Па выніках конкурсу бізнес-ідэй кожнаму атраду ўручылі ліцэнзіі на права ажыццяўлення заяўленых відаў дзейнасці, паведамляюць з цэнтра.