Адказнасць за наўмыснае знішчэнне даведак

69

Адказнасць за наўмыснае знішчэнне даведакЦІКАВА, ці нясе адказнасць кіраўнік арганізацыі за наўмыснае знішчэнне даведак і дакументаў, якія пацвярджаюць стаж работніка з асаблівымі ўмовамі працы?

Юлія.

За адказам на гэта пытанне звярнуліся да адваката юрыдычнай кансультацыі А. В. САВАСЦЯНА. А пачулі наступнае:

Такая адказнасць сапраўды прадугледжана заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. За парушэнне работадаўцам ці ўпаўнаважанай службовай асобай работадаўцы патрабаванняў заканадаўства аб своечасовым афармленні дакументаў аб стажу работы, заробку і выніках атэстацыі рабочых месцаў па ўмовах працы, неабходных для назначэння пенсій, альбо прадастаўленне такіх дакументаў, якія ўтрымліваюць няпоўныя ці недакладныя звесткі, прадугледжана адказнасць у выглядзе штрафу ў размеры ад 20-ці да 50-ці базавых велічынь. Акрамя таго, работадаўцы нясуць матэрыяльную адказнасць перад пенсіянерам за ўрон, нанесены несвоечасовым і няпоўным афармленнем дакументаў, якія неабходны для назначэння і пераразліку пенсіі, а таксама прадастаўленнем дакументаў, якія ўтрымліваюць недакладныя звесткі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Асоба, права якой парушана, можа патрабаваць ад парушальніка кампенсацыю ўсіх страт. Пад імі ў дадзеным выпадку разумеюцца недаатрыманыя даходы, якія б гэта асоба мела, калі б яе права не было парушана.

Пры адсутнасці дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць асобы на работах з асаблівымі ўмовамі працы, яна пазбаўляецца магчымасці атрымліваць ільготную пенсію. У гэтым выпадку размер прынесенага ўрону (страт) з’яўляецца сумай недаатрыманай пенсіі.

Запісала Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Ад рэдакцыі: нагадваем, што і надалей свае пытанні можна накіроўваць па пошце на адрас рэдакцыі газеты ці дасылаць іх на электронны адрас выдання.