Абмалот азімай свірэпіцы наблізіўся да фінішу

112

Гектар у сярэднім па раёне даў 14 ц. Закупачная цана ў параўнанне з іншымі культурамі нядрэнная: у межах 1300 рублёў за тону.

У ААТ “Будслаўскае” было 57 га азімай свірэпіцы, якую ўбралі. На абмалоце плённа папрацаваў Дзмітрый Белашыцкі. На заключным этапе яму дапамог Антон Роўда.