35 разоў выязджалі на тушэнне загаранняў у прыродных экасістэмах мядзельскія выратавальнікі

609

Няўдалае выкарыстанне агню пры навядзенні парадку на прысядзібным участку адбываецца  не з першай спробы. Напрыклад, першы, другі, восьмы раз усё было добра. І гаспадар упэўнены, што так будзе заўсёды. А калі сітуацыя выйдзе з пад кантролю, то ён ведае, што належыць рабіць. Кожны думае прыкладна так. Але рэальная карціна часта разгортваецца зусім па іншым сцэнарыі. Толькі сёлета падраздзяленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях 35 разоў выязджалі на тушэнне загаранняў ў прыродных экасістэмах.

Памятайце, калі курыльшчык не кіне недакурак ці непатушаную запалку, калі сельскія жыхары і дачнікі будуць паліць смецце з выкананнем усіх правіл бяспекі, то веснавых загаранняў стне значна менш. “На зямлі госцем добра жыць, а гаспадаром — яшчэ лепш” — сцвярджае народная мудрасць. Таму ўсе мы павінны клапаціцца пра прыроду роднага краю.

І. КАРАПЕЦЯН.

Інспектар СПіУГ райаддзела па надзвычайных сітуацыях старшы лейтэнант унутранай службы.