3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

121

3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі БеларусьПаважаныя жыхары
і госці Мядзельшчыны!
Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 74-й гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Горыч страт у гады Вялікай Айчыннай вайны напаўняе асаблівым сэнсам святкаванне галоўнага дзяржаўнага свята Беларусі ў дзень вызвалення нашай краіны ад фашысцкіх акупантаў. Сёння мы з асаблівай цеплынёй і любоўю ўспамінаем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія, рызыкуючы самым дарагім — сваім жыццём, прынеслі доўгачаканы мір, аддаём даніну ўдзячнасці і ад усёй душы жадаем здаровага даўгалецця, спакою і радасці.
Любоў да Айчыны, павага да сваёй гісторыі служаць яднанню народа, садзейнічаюць умацаванню дзяржавы і з’яўляюцца залогам росквіту сінявокай Беларусі. Мы самастойна будуем і ствараем нашу будучыню: прыводзім у парадак населеныя пункты, гадуем дзяцей, падтрымліваем таленты культуры, адукацыі, спорту, робім усё для таго, каб кожны жыхар быў упэўнены ў заўтрашнім дні.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, нязменнай любові да Айчыны, упэўненасці ва ўласных сілах і будучыні краіны.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

______________________________________________________________________________________________

Паважаныя жыхары Мядзельскага раёна!
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным святам краіны — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Гэты дзень для кожнага беларуса з’яўляецца напамінкам пра тое, якой цаной былі заваяваны незалежнасць і свабода нашай дзяржавы. Гэта сімвал магутнасці і адзінства народа. Гэта яркая старонка гераічнай доблесці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, заваявалі свабоду для свайго народа, адстаялі незалежнасць Радзімы! Гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных. Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці.
Рэспубліка Беларусь — гэта ветлівыя і добразычлівыя людзі, гэта неабсяжная прыгажосць нашай роднай прыроды, гэта — гарады і вёскі, якія будуюцца і развіваюцца, шчаслівыя сем’і і радасны дзіцячы смех. Упэўнена, што мы выкарыстаем наш шанс зрабіць Беларусь яшчэ больш багатай, прыгожай і ўтульнай.
У гэты светлы і радасны дзень жадаю ўсім вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!

Н. ЖЫБУЛЬ.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь.