25 чэрвеня адбудзецца раённы суботнік

97

Прапануем дачыніцца да справы добраўпарадкавання Мядзельшчыны
і прыняць удзел у раённым суботніку 25 чэрвеня.

З ініцыятывай правядзення раённага суботніка на добраахвотнай аснове без збору грашовых сродкаў выступіў раённы Савет
дэпутатаў. Адпаведнае рашэнне дэпутаты зацвердзілі на чарговай сесіі 9 чэрвеня. Яго мэта — падтрыманне належнага санітарнага парадку ў населеных пунктах і на падведамасных тэрыторыях, месцах баявой і воінскай славы, воінскіх пахаваннях.
Створана рабочая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Алег Бароўка. Ужо вызначаюцца пералік і аб’ёмы работ. Да ўдзелу ў суботніку запрашаюцца сельвыканкамы, дзяржаўныя і іншыя арганізацыі, прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы, кааператывы, гаспадарчыя таварыствы і індывідуальныя прадпрымальнікі, грамадзяне.

Іна ЯРЧАК.