На Мядзельшчыне 14 маладых спецыялістаў прыступіла да працы ў сістэме адукацыі і спорту

692

14 МАЛАДЫХ спецыялістаў прыступіла да працы ў сістэме адукацыі і спорту. 10 з іх — мясцовыя.

На Мядзельшчыне 14 маладых спецыялістаў прыступіла да працы ў сістэме адукацыі і спорту

Некаторыя прыйшлі на працу ва ўстановы, якія закончылі самі: у Мядзельскую СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі — настаўнік фізікі і інфарматыкі Анастасія Церашкевіч, настаўнік-дэфектолаг Валянціна Віннік і выхавальнік групы падоўжанага дня Ірына Янушкевіч, у СДЮШАР — трэнеры Мікіта Малько і Антон Смолка. Сярод маладых спецыялістаў ёсць дзеці работнікаў галіны. Так, Мікіта Малько — сын дырэктара СДЮШАР Андрэя Малько, а Валянціна Віннік — дачка настаўніцы музыкі Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі Тамары Віннік. Рускую мову і літаратуру ў Нарацкай СШ № 2 будзе выкладаць Марыя Лётка — дачка намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Крывіцкага ВПК Інесы Лёткі. Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Яніна Бярняк.