НЯДАЎНА Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыі арганізавалі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» сустрэчу з адоранымі дзецьмі з Сірыі. Падчас сустрэчы пераможцы і ўдзельнікі рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» расказалі пра праект і прэзентавалі свае распрацоўкі. У сваю чаргу піянеры з Нарацкай СШ №2 разгарнулі ў «Зубраняці» «Майстэрню піянерскіх спраў», дзе дарылі дзецям з Сірыі цацачных зубранят, вырабленых рукамі сваіх аднагодкаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.