Вострыя кішэчныя інфекцыі

324

Вострыя кішэчныя інфекцыіГЭТА самыя распаўсюджаныя захворванні. Верагоднасць іх узнікнення — высокая. Яны рэгіструюцца на працягу ўсяго года з пад’ёмам у летне-асенні перыяд.

Крыніца інфекцыі — хворы чалавек, а таксама носьбіты ўзбу¬джальнікаў захворвання. Шляхі перадачы — харчовы, водны і кантактна-бытавы. Фактары перадачы — інфіцыраваныя харчовыя прадукты, як правіла жывёльнага паходжання. Вядучыя клінічныя сімптомы — вадкі стул, ваніты, боль, вурчанне і ўздуцце жывата, сімптомы агульнай інтаксікацыі. У першую чаргу яны характарызуюцца павышанай тэмпературай, але варта ўлічыць і тое, што пры абязводжванні тэмпература цела можа быць нармальнай або паніжанай. Аб наяўнасці інтаксікацыі сведчыць раздражнёнасць, вяласць, зніжэнне апетыту, дрэнны сон, галаўны боль.

Калі ваша дзіця захварэла, у яго рвота, ліхаманка, вельмі важна паклапаціцца, каб яно піло дастаткова вадкасці (чаю, адвару з рысу і гародніны, кампоту з сухафруктаў або раствору: змяшаць чайную лыжку солі (без верху), 4 — цукру і 1,5 — соды, заліць літрам вады, пракіпяціць 2-3 хвіліны, астудзіць). Даваць раствор маленькім дзецям па 2-3 чайныя лыжкі кожныя 3-5 хвілін, але не больш за 300 мл, старэйшым — можна піць з кубка. Выпіты адразу вялікі аб’ём вадкасці можа выклікаць рвоту. Калі яна паўторыцца, трэба зрабіць перапынак на 10-15 хвілін, а затым працягваць піць, але павольней.

Пасля цяжкіх інфекцый, асабліва ў выпадках самалячэння, могуць развівацца ўскладненні і пераход у хранічную форму. Таму неабходна ведаць наступныя парады: не рэкамендуецца набываць прадукты ў непрызначаных для гандлю месцах, у асоб, якія не маюць права гандляваць; вялікую шкоду могуць нанесці купленыя бахчавыя культуры ў разрэзаным выглядзе; перад ужываннем трэба гародніну і фрукты добра вымыць пад струменем праточнай вады; неабходна выконваць тэрміны рэалізацыі і тэмпературны рэжым пры захоўванні прадуктаў, якія хутка псуюцца (малака, мяса, рыбы), і правілы асабістай гігіены.

Н. КОРШУН.

Урач-інфекцыяніст Мядзельскай ЦРБ.