Вакцынацыя супраць грыпу

229

Вакцынацыя супраць грыпуГРЫП — гэта вострае віруснае захворванне, якое характарызуецца інтаксікацыяй і паражэннем дыхальных шляхоў, кароткім інкубацыйным перыядам і схільнасцю да ўскладненняў. Вылучаюцца 3 тыпы вірусаў: “А”, “В”, “С”.

Вірус грыпу “А” выклікае захворванне сярэдняй і моцнай ступені цяжкасці. Паражае як чалавека, так і некаторых жывёл (каня, свінню, шашка), птушак. Менавіта вірусы гэтай групы адказныя за з’яўленне пандэмій і цяжкіх эпідэмій.

Вірус групы “В” менш зменлівы, не выклікае пандэмій і звычайна з’яўляецца прычынай лакальных успышак і эпідэмій, цыркулюе толькі ў чалавечай папуляцыі.Вірус групы “С” не выклікае эпідэмій, хвароба працякае лёгка, але часта супадае з эпідэміяй грыпу “А”.

Вірус грыпу найбольш устойлівы пры нізкіх тэмпературах. Пры тэмпературы +4 градусы можа захоўвацца на працягу 2-3 тыдняў. Пры праграванні да 50-60 градусаў гіне на працягу некалькіх хвілін.

Крыніцай інфекцыі з’яўляецца хворы чалавек, асабліва ў першыя 2-3 дні. Грып пачынаецца раптоўна, з дрыжыкаў і хуткага павышэння тэмпературы, галаўным болем з лакалізацыяй у вобласці лба і вачніц, рэзкай слабасцю.

Найбольш эканамічным і эфектыўным метадам прафілактыкі з’яўляецца вакцынацыя. У першую чаргу, рэкамендуецца зрабіць прышчэпку супраць грыпу дзецям і дарослым, якія маюць такія фактары рызыкі як хранічныя захворванні лёгкіх, сардэчна-сасудзістай сістэмы, імунадэфіцыт, цукровы дыябет, захворванне нырак і печані. Таксама важна вакцынаваць асоб пэўных прафесій, якія маюць зносіны з вялікай колькасцю людзей. Гэта медработнікі, аптэкары, выхавальнікі, педагогі, працаўнікі камунальна-бытавой сферы і транспарта.

Перавага прышчэпкі, па-першае, у тым, што склад вакцыны штогод змяняецца, каб адпавядаць штамам вірусаў грыпу, актуальным у дадзеным эпідсезоне. Па-другое, для дасягнення эфекту неабходна 1-, 2-кратная вакцынацыя, а лекавыя сродкі трэба ўжываць працяглы тэрмін (не менш 4 тыдняў). Па-трэцяе, нізкія матэрыяльныя затраты ў параўнанне з лекавымі сродкамі. Па-чацвёртае, высокая эфектыўнасць. Па-пятае, нязначны пералік супрацьпаказанняў.

У паліклініцы Мядзельскай ЦРБ выкарыстоўваюцца наступныя вакцыны: флюваксін (вытворчасць Кітай) — гэта суспензія для ўнутрымышачнага і падскурнага ўвядзення, якая ўтрымлівае інакцівіраваныя, расчэпленыя штамы А (Н1N1), А (Н3N1), В; на платнай аснове — ваксігрып (вытворчасць Францыя) — раствор для ўнутрымышачнага і падскурнага ўвядзення, склад аналагічны вакцыне флюваксін. Эфект пасля вакцынацыі, як правіла, наступае праз 8-11 дзён і захоўваецца да 12 месяцаў.

Памятайце, што са 100 прышчэпленых 50-98 чалавек не хварэюць грыпам (у залежнасці ад узросту, наяўнасці хранічных захворванняў, віду вакцыны і іншых фактараў). Калі ж прывіты чалавек захварэе грыпам, то ў лёгкай форме і без ускладненняў.

Н. КОРШУН.

Загадчыца інфекцыйнага аддзялення Мядзельскай ЦРБ.