З 10 красавіка па 1 ліпеня ўстанаўліваюцца нормы аднаразовай рэалізацыі ў аптэках насельніцтву на некаторыя тавары, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Гэта выклікана ажыятажным попытам.

У прыватнасці, нормы адначасовай рэалізацыі складаюць:

Парацэтамол — 40 таблетак
Арпетол — 40 таблетак
Флустоп — 10 капсул
Маскі і павязкі — 10 штук
Антысептыкі — 2 ўпакоўкі
Пальчаткі — 5 пар

Сродак дэзінфікуючы для рук да 100 мл — 2 ўпакоўкі, ад 100 да 1000 мл — 1 упакоўка.

Крыніца: «Звязда»

Фота БЕЛТА