Сродкі аховы перадалі cацработнікам Мядзельшчыны

504

ПРАЦЯГВАЮЦЬ аказваць дабрачынную дапамогу медыкам і сацыяльным работнікам у барацьбе з каранаві­русам працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі. Вось і нядаўна таварыства з абмежаванай адказнасцю “МедЛен” з Гродна перадало сацыяльным работнікам аддзялення надомнай сацыяльнай дапамогі Мядзельскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ахоўныя сродкі.

— Нашаму аддзяленню перададзена 3000 медыцынскіх масак на суму 1800 рублёў, — расказвае загадчыца аддзялення пярвічнага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання цэнтра Таццяна Васілеўская. — Гэтыя сродкі аховы неабходны сацработнікам, якія прывозяць дадому сваім падапечным прадукты харчавання, лекі, рэцэпты і многае іншае.