Уладзімір БАРАВЫ, дырэктар санаторыя “Белая Русь”:
— Асабіста я прайшоў ужо два этапы вакцынацыі: 19 сакавіка і 9 красавіка. Як адчуваў сябе? Трэба сказаць, што ўвогуле нармальна. Пасля першай прышчэпкі ніякіх пабочных эфектаў наогул не назіралася: не павышалася тэмпература, не было ні кашлю, ні слабасці. Толькі вечарам вельмі хацелася есці. Дарэчы, добры апетыт пасля першай прышчэпкі адзначалі пазней і некаторыя мае сябры, калегі. Пасля другой фазы вакцынацыі праз некаторы час мяне пранялі дрыжыкі. Выпіў таблетку ібукліну, накрыўся, каб сагрэцца, а калі ўстаў — адчуваў сябе нармальна, як і звычайна.
Меркаванні наконт прышчэпак ва ўсіх розныя. Напрыклад, сын мой не раіў мне праходзіць вакцынацыю, дачка, наадварот, казала пра яе неабходнасць.
Я ж рашыўся зрабіць прышчэпку на некалькіх прычынах. Па-першае, для сябе, свайго ўласнага здароўя. Бо не захварэю сам і не заражу каранавірусам нікога. Па-другое, сваім учынкам паказаў прыклад членам нашага калектыву, які працуе з людзьмі. Прычым з самых розных рэгіёнаў. Па-трэцяе, правядзенне вакцынацыі супраць COVID-19 садзейнічае вырашэнню пытання бяспекі для здароўя, як сваіх работнікаў, так і тых людзей, якія прыязджаюць да нас на адпачынак. А значыць, у пэўнай ступені і павышэнню іміджу здраўніцы, якая вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Што датычыць нашага калектыву, то пакуль прывіліся разам са мной восем чалавек. Магло б быць і больш, аднак многія перахварэлі на каранавірус, а асобныя і не адзін раз. Каб не даваць дадатковую нагрузку на арганізм, некаторыя работнікі вырашылі пэўны час пачакаць і пазней прайсці вакцынацыю. Ва ўсялякім разе такое жаданне ў большасці супрацоўнікаў санаторыя ёсць.
- Не 43%, 33 голоса33 голоса 43%33 голоса - 43% из всех голосов
- Яшчэ падумаю 22%, 17 голосов17 голосов 22%17 голосов - 22% из всех голосов
- Буду 17%, 13 голосов13 голосов 17%13 голосов - 17% из всех голосов
- Ужо зрабіў прышчэпку 9%, 7 голосов7 голосов 9%7 голосов - 9% из всех голосов
- Гледзячы якой вакцынай 8%, 6 голосов6 голосов 8%6 голосов - 8% из всех голосов