Курэнне і рак лёгкіх

216

Курэнне і рак лёгкіхВА ўсіх краінах свету зафіксавана рэзкае павышэнне выпадкаў раку лёгкіх. Калі ў пачатку ХХ стагоддзя ён займаў апошняе месца сярод анкалагічных захворванняў, дык зараз ператварыўся ў адну з найбольш частых прычын смерці мужчын старэй 45 год і саступае толькі раку страўніка.

Рак лёгкіх не ўзнікае на здаровай глебе. Гэтаму папярэднічаюць працяглыя паталагічныя працэсы, выкліканыя тым альбо іншым этыялагічным фактарам. Адным з такіх фактараў з’яўляецца курэнне. Разам з мясцовым канцэрагенным уздзеяннем тытунёвага дзёгцю на слізістую абалонку дыхальных шляхоў тут мае значэнне агульны ўплыў яду на арганізм, што паніжае яго ўстойлівасць да шкодных рэчываў.Усё гэта пацвярджаецца шэрагам клінічных даследванняў і статыстычных даных. Пры гэтым адзначаецца, што рак лёгкіх значна часцей сустракаецца ў тых, хто курыць цыгарэты, а вось у аматараў цыгар такой рызыкі менш. Справа ў тым, што ў апошнім выпадку чалавек болей выпускае тытунёвага дыму з роту, чым удыхае яго. А значыць, не так моцна пашкоджваюцца слізістыя абалонкі бранхіяльнага дрэва.

Для з’яўлення раку лёгкіх неабходны перыяд каля 20 год. Значыцца, калі цяпер колькасць тых, хто курыць, стала большай, праз два дзесяцігоддзі ўзраце і колькасць пацярпеўшых.

Каэфіцыент смяротнага зыходу ад раку лёгкіх на 100000 насельніцтва вызначаецца наступнымі лічбамі: тыя, хто не курыць — 3,4, хто ўжывае менш паловы пачкі цыгарэт за дзень — 51,4, ад паловы да пачкі — 144, больш за 40 цыгарэт — 217. Такім чынам, сучасныя работы, у якіх асвятляюцца пытанні суадносін курэння тытуню да колькасці захворванняў на рак лёгкіх, пераканаўча даказваюць, што тыя, хто мае гэту шкодную звычку, рызыкуюць непараўнальна больш за астатніх.

М. МАРОЗ.

Урач-анколаг Мядзельскай ЦРБ.