Каранавірус і дзеці: нюансы вакцынацыі

161

СУПРАЦЬ каранавіруса цяпер вакцынуюць і дзяцей — з 12-ці год.

Урач-педыятр (раённы) цэнтральнай раённай бальніцы Людміла ТОНКАВІЧ расказала:

— Дзяцей прышчапляем кітайскай вакцынай Vero Cell. Каб вакцынаваць сына ці дачку, звяртайцеся ў дзіцячую кансультацыю паліклінікі або ва ўрачэбную амбулаторыю па месцы жыхарства. Паколькі ва ўпакоўцы дзве дозы вакцыны, лепш загадзя патэлефанаваць і дамовіцца, калі прыйсці.