Ганаровай граматай Савета Міністраў узнагароджана мядзельскі медык

1245

23 снежня старшыня райвыканкама Анатолій Вайнілка ўручыў Ганаровую грамату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі Мядзельскай цэнтральнай раённай бальніцы Марыі Лісоўскай.

Такой высокай узнагароды Марыя Генадзьеўна ўдастоена за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19.