Дзе ў раёне можна набыць экспрэс-тэст для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі?

682

Дарэчы, многіх чытачоў раённай газеты цікавіць пытанне: дзе можна набыць экспрэс-тэст для дыягностыкі каранавіруснай інфекцыі? Адказ на яго дала загадчыца Мядзельскай цэнтральнай раённай аптэкі № 131 Алена Захарэвіч.

Алена Канстанцінаўна паведаміла, што ва ўсіх аптэках раёна, якія належаць РУП “Мінская Фармацыя”, ёсць у свабодным продажы “Мульці Тэст 010” вытворчасці таварыства з абмежаванай адказнасцю “Мульці Лаб” Рэспублікі Беларусь. Каштуе 29 рублёў 50 капеек.

Па ўсіх пытаннях інтэрпрэтацыі яго вынікаў Алена Захарэвіч раіць звяртацца да лечачага ўрача.

Фота slutsk-gorod.by