Будзьце здаровымi!

213

Будзьце здаровымi!ГІГІЕНА — спецыяльны раздзел медыцынскай навукі пра здароўе чалавека. Гэта слова паходзіць ад імя Гіген — багіні здароўя. Яна дае карысныя і разумныя парады.

Парада першая — выконвай рэжым дня. Гэта значыць, старайся ў адзін і той жа час клас¬ціся спаць і прачынацца раніцай, рабіць ранішнюю гімнастыку, заўсёды снедаць, чысціць зубы.

Парада другая — чаргуй працу з адпачынкам. Разумовая дзейнасць у школе займае 7-8 гадзін, і вольнага часу застаецца няшмат. Таму неабходна выкарыстоў¬ваць усе ўрокі фізічнай культуры, каб змяніць від дзейнасці. У любым варыянце фізічная праца ўмацоўвае здароўе і паскарае рост. Падлетак павінен спаць не менш за 9 гадзін, толькі тады адбываецца поўнае аднаўленне функцый розных сістэм арганізма.Парада трэцяя — даглядай скуру. Мыйся з мылам і мачалкай не радзей 1 разу на тыдзень, кожны дзень прымай душ і не лянуйся мыць рукі з мылам. Не забывай рэгулярна абстрыгаць пазногці на руках і нагах.

Парада чацвёртая — даглядай за валасамі. Мый іх не радзей 1 разу на тыдзень ці па меры забруджвання.

Парада пятая — сачы за гігіенай поласці рота. Зубы чысцяць пасля ўжывання ежы 2 разы на дзень з дапамогай зубной шчоткі і пасты. Язык таксама трэба чысціць.

Парада шостая — беражы зрок. Не чытай пры дрэнным святле ў нязручнай позе (асабліва лежачы), не сядзі гадзінамі перад тэлевізарам, не чытай у транспарце. Калі зрок аслаблены — пракансультуйся з урачом-акулістам наконт карэкцыі.

Парада сёмая — харчавацца трэба правільна. Кожны дзень еш мяса, садавіну і гародніну, хоць раз на тыдзень — рыбу. Не еш пазней, чым за дзве гадзіны перад сном.

Парада восьмая — загартоўвай арганізм. Гэта дасць табе павышаную ўстойлівасць да дзеяння спякоты, рэзкіх змен кліматычных умоў. У загартаваных людзей палепшаны кровазварот скуры, таму яны лягчэй успрымаюць пераахалоджанне, радзей хварэюць на прастуду.

І яшчэ. Часам падлеткі расходуюць энергію бяздумна, трапляюць у залежнасць ад шкодных звычак, такіх як курэнне, алкагалізм, наркотыкі і ў далейшым пражываюць сваё жыцце ўпустую, прыносячы пакуты родным і блізкім. Таму задача кожнага з вас — сустрэць перыяд біялагічнай сталасці ў росквіце сіл.

С. НАДТАЧЭЕВА.

Урач-педыятр Мядзельскай ЦРБ.