Асенняя прафілактыка захворванняў

237

Асенняя прафілактыка захворванняўВОСЕННЮ, калі пануе вільготнасць і паніжаная тэмпература, ствараецца выдатнае асяроддзе для развіцця розных інфекцый. Менавіта ў гэту пару года і назіраецца значны рост колькасці прастудных захворванняў сярод дзяцей і дарослых.

Загадчыца аптэкі № 14 філіяла «ЛекаЦэнтр» дзяржаўнай установы «Цэнтркурорт» Марына Кундра дала некалькі парад наконт таго, як можна падтрымаць арганізм у асенні перыяд:

— З мэтай прафілактыкі неабходна як восенню, так і вясной ужываць полівітаміны. Яны забяспечваюць арганізм комплексам вітамінных рэчываў, у якіх ён мае патрэбу, але якія ў неабходнай колькасці ў яго не паступаюць. Зразумела, патрэбнасці ў асобных вітамінах у кожнага чалавека строга індывідуальныя, таму падбіраць іх неабходна з улікам розных фактараў. Дапаможа вам не згубіцца ў вялікай колькасці прэпаратаў фармацэўт аптэкі. Акрамя курсу полівітамінаў, не трэба забываць пра здаровы лад жыцця, які з’яўляецца неад’емнай часткай жыццядзейнасці. Калі вы ўсё ж такі захварэлі, то ў нашай аптэцы з лёгкасцю зможаце знайсці назначаныя ўрачом лекі, з гэтым праблем ніколі не ўзнікае. Вялікі выбар айчынных і замежных прэпаратаў дапаможа хутчэй вярнуцца ў норму і весці звыклы лад жыцця.

Для таго, каб імунітэт быў у норме і не даваў збояў, трэба прытрымлівацца простых, але дзейсных правілаў: збалансаванае харчаванне, нармальны сон, прагулкі на свежым паветры, адмова ад шкодных звычак. Станоўчыя эмоцыі заўсёды стымулююць выпрацоўку эндарфінаў (гармоны радасці і шчасця), што добра ўплывае на імунітэт. Таму не паддавайцеся дрэннаму настрою, будзьце добразычлівыя, спакойныя, знаходзьце добрае ў любой сітуацыі і памятайце, што, калі хвароба ўсё ж застала вас знянацку, своечасовы візіт да ўрача — лепшы спосаб паскорыць выздараўленне.

Запісаў

Ігнат ЛУБНЕЎСКІ.