Юлія Маляёнак стала медыкам па прызванні

236

p2220140Юлія Яўгенаўна Маляёнак стала медыкам па прызванні. У 1998 годзе закончыла Маладзечанскае медыцынскае вучылішча. Тры гады працавала медыцынскай сястрой стаматалагічнага аддзялення Маладзечанскай гарадской бальніцы. Калі выйшла замуж, следам за каханым прыехала на Мядзельшчыну. Напачатку была медсястрой хірургічнага, траўматалагічнага кабінетаў гарадской паліклінікі і завочна вучылася на біялагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Затым год прахо­дзіла пры Мала­дзечанскай гарад­ской бальніцы інтэрнатуру па клі­нічнай лабараторнай дыягностыцы. Чацвёрты год маладая жанчына працуе ў Мядзельскай гарадской палікліні­цы ўрачом-лабарантам.

Граматным, высокакваліфікаваным спецыялістам назвала Юлію Яўгенаўну намеснік урача па медыцынскім абслугоўванні насельніцтва раёна дзяржаўнай установы аховы здароўя «Мядзельская ЦРБ» Святлана Міхайлаўна Бароўка.  Па яе словах, урач-лабарант у дасканаласці асвоіла новае абсталяванне, якое шырока прымяняецца для правядзення мнагапрофільных лабараторных аналізаў, у тым ліку агульнаклінічнага, гематалагічнага, біяхімічнага, мікра­біялагічнага і сера­лагічнага даследаванняў, так неабходных для дакладнай дыягностыкі захворванняў.

Да таго ж, малады спецыяліст з’яўляецца членам прафсаюзнага камітэта ўстановы аховы здароўя, актыўна ўдзельнічае ў мерапрыемствах, якія там праводзяцца.

Марыя ЛУБНЕЎСКАЯ.

Фота Таццяны Несцярэнка.