У НДЦ «Зубраня» юныя паэты ўдзельнічалі ў фінале рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”

497

Фінал традыцыйнага рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі” прайшоў у Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры “Зубраня”. Васемнаццаць аматараў паэтычнай творчасці, якія перамаглі на абласных этапах, чыталі ўласныя вершы перад аўтарытэтным журы, якое ўзначальваў вядомы ў краіне пісьменнік, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, галоўны рэдактар часопіса “Гаспадыня” Зіновій Прыгодзіч.

Журы вызначыла пераможцаў у кожнай з сямі намінацый, гран-пры конкурсу прысуджана Марыі Збавіцель з Косінскай сярэдняй школы Лагойскага раёна. А прадстаўніца нашага азёрнага краю Валянціна Адамовіч з Мядзельскай сярэдняй школы №1 імя Уладзіміра Дубоўкі заахвочана Дыпломам НДЦ “Зубраня” “Юныя таленты Беларусі”.

На здымку: удзельнікі рэспубліканскага конкурсу “Юныя таленты Беларусі”