Маладых медыкаў пасвяцілі ў прафесію

255

Маладых медыкаў пасвяцілі ў прафесіюУ цэнтральнай раённай бальніцы стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць мерапрыемства “Пасвячэнне ў прафесію”. Чарговае адбылося на днях.

Тут сабраліся медработ­нікі, якія нядаўна прысту­пілі да працы ва ўстановах аховы здароўя Нарачан­скага краю. Бы­лі гэ­та прад­стаў­ні­кі Мядзель­скай ЦРБ, Нарацкай і Свір­скай участковых баль­ніц, Сырмеж­скага ФАПа.

Напачатку ме­ра­прыем­ст­ва пры­вітала моладзь, дала наказ намеснік старшыні райвыканкама І. І. Барыева.

Вядома, мелі слова і галоўныя дзеючыя асобы мерапрыемства. Кожны з іх мусіў падрыхтаваць расказ пра сябе, пра тое, як стаў медыкам, па­дзяліцца ўражаннямі ад першых месяцаў работы. Адметна, што з кожным годам усё больш маладых медыкаў бяруць у дапамогу камп’ютар і рыхтуюць мультымедыйную прэзентацыю пра свае захапленні і пачатак працоўнай дзейнасці. Вось у адной з іх абяцалі: “З намі ўсе будуць здаровыя”. Хаця і без дэкламавання вершаў не абышлося. Напрыклад, з такім заклікам “Любіце, людзі, медсясцёр!”.

Яшчэ ў гэты дзень медыкі праслухалі інфармацыю пра гарантыі для маладых спецыялістаў і аплату працы, паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах. Скажам, дапамагалі апрануць адзін аднаму халат ці па радкахМаладых медыкаў пасвяцілі ў прафесію папулярных песень ставілі дыягназ. І трэба было нямала фантазіі, каб па першых словах шлягераў апазнаць атручванне ці непрытомнасць.

Не абышлося без пажаданняў ад старэйшых калег: у адрас маладых спецыялістаў гучалі наказы ад намесніка галоўнага ўрача ЦРБ старшыні райкама прафсаюза работнікаў аховы здароўя С. М. Бароўкі, галоўнай медсястры, старшыні прафкама ЦРБ А. В. Куцкевіч. А завяршалі яны  свае выступленні словамі “У добры шлях”.

Напрыканцы свята кожнаму ўручылі сувенір і сертыфікат маладога спецыяліста.

—     Гэты сертыфікат з’яўляецца доказам таго, что вы — члены дружнага калектыву, які мае свае традыцыі і поспехі, — падкрэсліла Святлана Міхайлаўна. — І што наперадзе ў вас гады нястомнай працы, пошукаў і смелых імкненняў, трывог за жыццё і здароўе чалавека.

Аляксандр ВЫСОЦКІ.

На здымках: сертыфікат уручае намеснік галоўнага ўрача ЦРБ С. М. Бароўка; падчас конкурсаў.

Фота аўтара.