Дзецям у Занарачы расказалі пра здарэнні і як іх пазбегнуць

375

У аздараўленчы лагер «Рамантык» у Занарацкай сярэдняй школе наведаліся госці. Гэта былі часова выконваючы абавязкі па пасадзе начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Андрэй Турскі і начальнік аддзялення ДАІ аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Вадзім Лёвін.

Яны сустрэліся з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія адпачываюць у лагеры. У рамках «Гадзіны бяспекі» расказалі пра здарэнні, што адбываюцца ў краіне і раёне з дзецьмі. А яшчэ пра тое, як іх можна пазбегнуць: пра правілы паводзін на вадзе, дарогах, дзіцячых пляцоўках, электрабяспеку.

Задавалі школьнікі пытанні гасцям.

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Дзецям у Занарачы расказалі пра здарэнні і як іх пазбегнуць

Фота забяспечана райаддзелам Следчага камітэта

 

 

Дзецям у Занарачы расказалі пра здарэнні і як іх пазбегнуць