Добрыя справы валанцёраў

239

Добрыя справы валанцёраўЗ 2 ПА 7 ЛІПЕНЯ бягучага года ў Будславе працуе абласны маладзёжны валанцёрскі лагер «Великий исток». Каля ста юнакоў і дзяўчат, а гэта студэнты, працоўная моладзь, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, займаюцца добраўпарадкаваннем аграгарадка, рыхтуюць яго да юбілейнай урачыстасці — 400-годдзя прабывання цудатворнага абраза Маці Божай у Нацыянальным санктуарыі. Непасрэдна 5 і 6 ліпеня, у час фэсту, пасля праходжання адпаведнай падрыхтоўкі валанцёры акажуць пасільную дапамогу медыцынскім работнікам, супрацоўнікам міліцыі. Пасля заканчэння мерапрыемства моладзь разам з работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі зноў будзе наводзіць парадак у аграгарадку.

Застаецца дадаць, што арганізатарамі гэтага валанцёрскага лагера з’яўляюцца аблвыканкам, райвыканкам, Рэспубліканскі саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый», ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

Наш кар.