У «Зубраняці» выбралі «Супервучня-2021»

794

У НДЦ «Зубраня» прайшоў рэспубліканскі конкурс «Супервучань-2021». Удзельнічалі ў ім выдатнікі устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. На працягу змены яны спаборнічалі ў конкурсе партфоліа, інтэлектуальных гульнях, IQ-тэстах, алімпіядах па вучэбных прадметах, рыхтавалі даследчыя работы.

Шасцёра лепшых удзельнікаў змены «Максімум, або 100%» выйшлі ў фінал, дзе іх чакалі восем выпрабаванняў. У выніку пера­можцам стала васьмікласніца гімназіі №1 Дзяржынска Ангеліна Доўнар, паведамляюць з цэнтра.

Фота: сайт НДЦ «Зубраня»