У санаторыі «Прыазёрны» адкрылі басейн са SPA-цэнтрам

211

52Якраз напярэдадні прафесійнага свята ў санаторыі «Прыазёрны» адбылася адметная пазея — тут ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі новы цудоўны басейн са SPA-цэнтрам. Чырвоную стужку пазаўчора, якая сімвалізавала здачу сучаснага і запатрабаванага адпачываючымі аб’екта ў эксплуатацыю, пад дружныя апладысменты шматлікіх прысутных перарэзалі намеснік Кіраўніка справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іосіф Баляслававіч Роліч (на здымку злева), старшыня райвыканкама Аляксандр Іванавіч Даніленка (справа) і дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Санаторый «Прыазёрны» Дзмітрый Сямёнавіч Рыбко. Шэраг лепшых супрацоўнікаў здраўніцы з нагоды Дня медыцынскіх работнікаў вышэйадзначаныя асобы, а таксама начальнік дзяржаўнай установы «Цэнтркурорт» Алег Анатольевіч Міхайлаў заахвоцілі Ганаровымі граматамі і падзякамі. Больш падрабязна пра гэта чытайце ў наступным нумары газеты.
Наш кар.