У санаторыі «Белая Русь» арганізавана харчаванне і па тыпу «шведскі стол»

208

З пачатку чэрвеня ў санаторыі «Белая Русь», акрамя заказнога меню, ажыццяўляецца харчаванне па тыпу «шведскі стол» у асобнай зале сталовай. Кожны адпачываючы мае магчымасць выбраць менавіта тую страву, якая яму найбольш падабаецца. Пры гэтым захоўваецца магчымасць выбару дыетычных страў. Больш таго, можна выбіраць час прыёму ежы для больш зручнага праходжання працэдур.