У НДЦ «Зубраня» вызначылі аўтараў найлепшых гульнявых праграм сярод супрацоўнікаў цэнтра

151

У НДЦ «Зубраня» падвялі вынікі конкурсу гульнявых праграм «Гуляюць дзеці — гуляем мы!». Удзельнічалі ў ім прадстаўнікі ўсіх педагагічных аддзелаў і бібліятэкі цэнтра — 11 каманд.

Перамагла ў конкурсе гульнявая праграма «Жыць здорава», якую прадставілі педагогі-арганізатары аддзела культурна-масавай работы і дзіцячай творчасці Таццяна Ягоршына і Алена Кос, паведамляюць з цэнтра.

Фота з сайта НДЦ «Зубраня»