У НДЦ «Зубраня» прайшоў традыцыйны Дзень БДПУ

1031

У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» 13 кастрычніка прайшоў традыцыйны Дзень БДПУ. Удзельнікі змены «Ад захаплення да педагагічнай прафесіі» сустрэ­ліся ў анлайн-фармате з прадстаўнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка на чале з рэктарам Аляксандрам Жуком, паведамляюць з цэнтра.

Таксама ў мерапрыемстве былі задзейнічаны студэнты, якія раней прымалі актыўны ўдзел у педагагічных зменах у «Зубраняці».

Фота НДЦ «Зубраня»