Сайт Нацпарку -лаўрэат прэміі

243

ВОСЬ ужо дзесяць гадоў запар у нашай краіне ў рамках між­народнай спецыялізаванай выставы па тэлекамунікацыях і ін­фармацыйных тэхналогіях «ТИБО» прав­о­дзіцца конкурс на лепшы інтэрнэт-рэсурс. Варта адзначыць, што ён з’яўляецца прафесійнай прэміяй, якая прысуджаецца за важкае сацыяльнакультурнае, тэхналагічнае і мастацкае дасягненне ў галіне інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі. Яго арганізатарамі з’яўляюцца Мі­ніс­тэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі». Адна з асноўных мэт конкурсу — прапаганда лепшых інтэрнэт-рэсурсаў нацыянальнага сегменту глабальнай сеткі інтэрнэт.

Нацыянальны парк «Нарачанскі» і кампанію «Астронім Сіс­тэмс» звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва. Распрацаваны спецыяліс­тамі кампаніі сайт Нацпарку www.na­roch.com займаў першае месца ў конкурсе на лепшы інтэрнэт-рэсурс «Интернет прэмия ТИБО-2006». І вось новы поспех! У адпаведнасці з па­лажэннем конкурсу «ТИБО-2012» сайт НП «Нарачанскі» сапернічаў з 21 удзельнікам у намінацыі «Спорт, турызм і забавы» як рэсурс, які ўтрымлівае інфармацыю пра паслугі ў галіне адпачынку, турызму і падарожжаў, — і стаў пераможцам.

Важным патрабаваннем для ацэнкі журы з’явіліся такія крытэрыі, як высокая якасць візуальнага афармлення, дарэчнасць і адпаведнасць інфармацыі аўдыторыі, на якую арыентаваны сайт, магчымасць абмену ін­фармацыяй карыстальнікаў з уладальнікамі сайта і многае іншае. Супрацоўнікі Нацпарку шчыра ўдзячны спецыялістам кампаніі «Астронім Сістэмс», якія распрацавалі сайт, за выдатна выкананую работу. Яны рады прапановам для далейшага паляпшэння функцыянальнас­ці сайта, яго прыцягальнасці і карыснасці для ўсіх.

Наш кар.