ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”

223

ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”ЦЯПЕРАШНІМІ ліпеньскімі дзянёчкамі, калі на возеры Нарач у разгары “высокі сезон”, адміністрацыя кожнага санаторыя імкнецца па максімуме загрузіць свой нумарны фонд. Ад таго, наколькі паспяхова вырашаецца гэта задача, залежыць не толькі фінансавая ўстойлівасць той ці іншай здраўніцы, але і выкананне заданняў па аказанні паслуг. Як адзначалася на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта ў маі, іх экспарт з году ў год стабільна нарошчвае санаторый “Спадарожнік”. Падчас размовы з яго дырэктарам Уладзімірам Сяржантам высветлілася, што зараз загрузка нумароў у іх складае ажно 110 працэнтаў. Як такое можа быць?
— На выдатны паказчык, — распавядае Уладзімір Францавіч, — выходзім дзякуючы аднамесным аднапакаёвым нумарам. У кожным з іх, апрача ўсяго неабходнага для камфортнага пражывання, ёсць двухспальны ложак, крэсла-ложак. Сапраўды, першапачаткова такі нумар разлічаны на аднаго чалавека. Аднак нярэдка здараецца, што яго браніруе невялікая сям’я: муж і жонка, бывае — з падлеткам. Ім гэта выгадна па грашах, бо на другое і трэцяе месцы ўстаноўлена адчувальная 20-працэнтная скідка. Відавочная карысць і для здраўніцы: па-першае, чым радзей адмаўляем людзям, тым лепш для яе іміджу, а па-другое, дадатковыя сумы грошай яшчэ нікому не былі лішнімі. Асабліва з улікам пастаяннага развіцця ўласнай інфраструктуры.
ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”І гэта не проста прыгожыя словы кіраўніка, які з аптымізмам пазірае ў дзень заўтрашні. У здраўніцы пастаянна пашыраецца пералік запатрабаваных у гасцей Нарачанскага краю працэдур. За апошнія месяцы іх “асартымент” папоўніўся сухім аквамасажам — пацыенту адпускаюць прыемную працэдуру з выкарыстаннем вады, але пры гэтым ён застаецца цалкам сухім. Прытым наведвальніку гарантуюцца незабыўнае ўражанне і поўнае расслабленне арганізма. У пераліку навінак таксама дэнсітаметрыя — сучасны метад вымярэння шчыльнасці касцявой тканкі, баратэрапія — лячэнне кіслароднага галадання арганізма, якое прыводзіць да заўчаснага старэння клетак, прагрэсіравання захворванняў і агульнага зніжэння імунітэту арганізма. Зусім не лішнія на тэрыторыі санаторыя нядаўна адкрытая аптэка, новы цудоўны басейн плошчай 275 квадратных метраў. Уладзімір Сяржант не па чутках знаёмы з работай вядомых ва ўсім свеце курортаў Еўропы, і таму добра разумее, што свет сёння змяняецца вельмі хутка. Кліентура патрабавальная, можна нават сказаць — капрызная, а выбар здраўніц вялікі. І калі спынішся ў сваім развіцці, то праз тры-чатыры гады будзеш нікому не патрэбны.
ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”— На мой погляд, — працягвае Уладзімір Францавіч, — у кожнага санаторыя свая спецыфіка. У тых жа Бадэн-Бадэне, Карлавых Варах акцэнт робяць на SPA-працэдуры. Нельга не ўлічваць таксама іх багатую гісторыю, якая налічвае не адно стагоддзе, цудоўную прыроду з мноствам гарачых крыніц, якія выкарыстоўваліся яшчэ старажытнымі рымлянамі. Пра многае сведчыць і той факт, што ў Карлавых Варах, якія знаходзяцца на захадзе Багеміі (Чэшская Рэспубліка), некалькі месяцаў у 1711 годзе адпачываў Петр I. У нас пакуль няма такой гісторыі, такой “раскручанасці”. Затое ёсць добрая медыцынская база, якую рэдка дзе сустрэнеш у еўрапейскіх здраўніцах. І калі да нас прыязджаюць тыя ж немцы, яны кажуць: “Мы і не здагадваліся, што ў вас так добра можна паправіць здароўе! Пастараемся сюды вярнуцца”. Вось адсюль і пачынаецца сапраўдны імідж санаторыя! Нямала добрых водгукаў пакідаюць і расіяне, якія зараз складаюць больш за палавіну адпачываючых — у межах 55 працэнтаў.
Каб пераканацца ў праўдзівасці гэтых слоў, дастаткова пагартаць Кнігу водгукаў і прапаноў. Вось які запіс пакінула Наталля
Балабіна з горада Рослаўля Смаленскай вобласці: “Упершыню адпачывала ў вашым санаторыі. Мяне прыемна здзівілі лячэбная база, вялізны выбар працэдур, ветлівы персанал і добрае харчаванне. Пры наведванні SPA-цэнтра вельмі парадавала ўмелай тэхнікай масажыстка Наталля Стаповіч. Добра, калі працуюць такія спецыялісты, прафесіяналы сваёй справы, якія аддаюць душу рабоце…” Кранаюць і радкі, пакінутыя Надзеяй Фраловай з Санкт-Пецярбурга: “Адпачывала з 11 па 23 чэрвеня з маці, якой 75 год. ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”Хочам выказаць вялізную ўдзячнасць усім супрацоўнікам санаторыя. За ўсё жыццё, а мне 50 год, ніводнага разу так цудоўна не адпачывала. Ад’язджаем з добрым пазітыўным настроем, бо ўдалося значна паправіць здароўе. Асаблівая ўдзячнасць дзяўчатам са SPA-салона Марыне Сідаровіч, Марыне Куцкевіч, масажыстцы Жанне Савянковай, урачу Наталлі Паўлаўне і ўсім-усім за прафесіяналізм, чуласць, залатыя рукі і сэрца. Дзякуй вам і дай Бог вам здароўя!!!”
— Наша стабільная і запатрабаваная ніша на рынку санаторных паслуг, — упэўнены Уладзімір Сяржант, — у моцнай лячэбнай базе і дыягностыцы захворванняў. Так, для гэтага патрабуецца самае сучаснай абсталяванне, якое сёння каштуе вялікіх грошай, і моцныя ўрачэбныя кадры, пажадана вузкай спецыялізацыі. Тым не менш, як кажуць, здароўе чалавека бясцэннае. І калі ўжо чалавек прыехаў да нас, ён мае права дакладна ведаць, што ў яго на самой справе баліць і як хваробу вылечыць. А там ён ужо няхай сам вырашае, дзе ад яе пазбаўляцца: у стацыянары альбо здраўніцы. Таму і робім цяпер стаўку на эфектыўнае медыцынскае абсталяванне. Напрыклад, у нас ёсць адзін апарат ультрагукавога даследавання. Зараз прапрацоўваецца пытанне з мэтай набыць і другі. І не таму, што нам гэтага проста захацелася. ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”Такая жыццёвая неабходнасць! Раз ёсць у асяродку адпачываючых попыт — павінна быць з нашага боку і яго задавальненне. Думаю, з часам з’явіцца ў здраўніцы і МРТ, наконт куплі якога мы задумваліся раней. Затое “на выхадзе” будзем мець самае каштоўнае — дакладны дыягназ. А значыць, у нашых адпачываючых з’явіцца магчымасць пражыць больш і лепш.
Абсталяванне абсталяваннем, аднак без талковых кадраў грош яму цана. Можна толькі пазайздросціць, што ў “Спадарожніку” за апошнія гады па-
дабраўся зладжаны калектыў, які адмыслова вырашае пастаўленыя імклі-
вым жыццём задачы. У адміністрацыі высока ацэньваюць работу перспектыўнага намесніка дырэктара па медыцынскай частцы Таццяны Леўчанкавай. На пасадзе яна нядаўна, да гэтага дзевяць год адпрацавала тэрапеўтам, затым урачом-дыягностам. Зарэкамендавала сябе ў здраўніцы як сумленны, прынпыповы і кваліфікаваны спецыяліст высокага ўзроўню, умее ладзіць з пацыентамі. Таму і даручылі Таццяне Іосіфаўне такі няпросты і, скажам прама, вельмі адказны ўчастак работы. Пастаянна ў клопатах і першы намеснік дырэктара Аляксандр Лукашэвіч, які адказвае за стабільнае функцыянаванне ўсёй гаспадарчай часткі санаторыя. Днямі Аляксандр Мікалаевіч адзначыў свой адметны юбілей — 60-годдзе з дня нараджэння. Многія з чытачоў нашай газеты памятаюць Аляксандра Мікалаевіча яшчэ загадчыкам вытворчасці ў тургасцініцы “Нарач”, калі дырэктарам там быў Андрэй Малько.
У пераліку лепшых кадраў адміністрацыі нямала і іншых шчырых работнікаў. З гэтай кагорты — галоўны бухгалтар Таццяна Шуванава. Яна працуе тут з дня адкрыцця санаторыя і, што самае галоўнае, у Таццяны Леанідаўны дэбіт заўсёды сходзіцца з крэдытам. Шырокае поле дзейнасці і ў загадчыцы двух спальных карпусоў Таццяны Янкінай. Да іх трэба дадаць адзінаццаць катэджаў сярод разлапістых соснаў на беразе Нарачы. Дарэчы, яны таксама не пустуюць. У кожным — па тры аднапакаёвыя нумары.

ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”Многім падабаецца, што там на першым паверсе ёсць гасцёўня з наборам мяккай мэблі, міні-кухня з халадзільнікам, мікрахвалевай печчу і наборам посуду. Гэта ў асаблівасці запатрабавана сем’ямі, якія прыязджаюць на адпачынак разам. І паўсюдна — чысціня і парадак. За што госці заўсёды ўдзячны службе Таццяны Сігізмундаўны. Як напісала днямі ў Кнізе заўваг і прапаноў Ірына Фурсенка з Новасібірска: “У санаторыі ідэальны парадак і чысціня…” А сама Таццяна Янкіна з задавальненнем і цеплынёй расказвала пра сваіх лепшых работнікаў. У прыватнасці, пра кастэлянку Вікторыю Карпік, санітарку Любоў Анішкевіч, якая ўдала “гаспадарыць” на сёмым паверсе аднаго з карпусоў. З веданнем справы вырашаюць праблемы вядучыя энергетык Іван Храпан, інжынер-цеплатэхнік Сяргей Сямашка, інжынер-механік Віктар Лакуціеўскі. “Ды яны, — заўважыў у размове Уладзімір Сяржант, — гонар здраўніцы. Я іх ні на якіх іншых інжынераў не прамяняў бы…” Удала ўпісалася ў калектыў і малады юрыст Іна Гладкая, якая прыехала на працу ў Нарачанскі край з Магілёўшчыны. Прынцыповасць, добрае веданне законаў паспрыялі таму, што нядаўна Іне Мікалаеўне ўдалося абараніць інтарэсы санаторыя ў цяжбе з адной саліднай службай.
Апрача кагорты ўрачоў, асаблівай увагі патрабуе таксама сярэдні медыцынскі персанал, які адпускае адпачываючым вялікае мноства самых розных працэдур. Пра шматгранную дзейнасць гэтай няпростай службы з веданнем справы расказала галоўная медсястра здраўніцы Людміла Юрко. Найперш Людміла Міхайлаўна пазнаёміла з дзяжурнай медсястрой Ларысай Ардынец, якая ў санаторыі з дня яго адкрыцця. Па 50-60 працэдур адпускае за змену класны спецыяліст па фізіятэрапіі Ганна Генюш. Па словах Людмілы Юрко, яе вызначаюць ветлівасць, працавітасць, рупнасць пры выкананні сваіх абавязкаў. А яшчэ Ганна Сцяпанаўна, выпускніца сталічнага медкаледжа, актыўна ўдзельнічае ў розных культурна-масавых мерапрыемствах. У прыватнасці, разам з іншымі дзяўчатамі з фантазіяй падыходзяць да ўдзелу ў конкурсах падраздзяленняў на лепшае афармленне паверхаў, упрыгожванне рабочых месцаў. Запатрабавана за свае ўмелыя рукі сярод адпачываючых і масажыстка Марыя Кульбіцкая. Справа, варта заўважыць, у яе не такая і лёгкая. Тыя, кто карыстаўся паслугамі масажыстаў, гэта добра ведаюць. А наколькі Марыя Генадзьеўна задаволена сваёй прафесіяй?
ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”— Мне яна падабаецца, — пачуў у адказ.
— Гадоў з пяць таму, —уступае ў размову Людміла Юрко, — мы паехалі ў Маладзечанскі медкаледж з мэтай падабраць для сябе некалькі выпускнікоў. Запрасілі тады да нас і Марыю. Хаця яна родам і з Маладзечанскага раёна, пагадзілася. Сёння я вельмі задаволена, што з такой прапановай ніколькі не памыліліся. На працу Марыі Генадзьеўны ніколі не паступае ніякіх заўваг і папрокаў ад адпачываючых, за добразычлівасць і рупнасць яе любяць і паважаюць.
— Не ведаю, наколькі гэта дарэчы, — сказала на развітанне Марыя Кульбіцкая, — аднак хачу пажаць усім такога ж дружнага і згуртаванага калектыву, як у нашым санаторыі, і такога ж талковага кіраўніцтва. У значнай меры таму ніколькі не шкадую, што працую далекавата ад роднай хаты…
Многія адпачываючыя з задавальненнем карыстаюцца паслугамі кафэ здраўніцы. “Яно ў нас працуе з 12 да 24 гадзін, — падзялілася загадчыца Наталля Рэзановіч. — Пры ім ёсць зала, накшталт рэстараннай, на семдзесят месцаў. Зарплата ў нашых работнікаў залежыць ад выручкі. З даведзенымі заданнямі спраўляемся. Хаця хачу сказаць, што найбольшы наплыў наведвальнікаў у кафэ — у міжсезонне. Яно і зразумела: цяпер лепш не за столікам пасядзець, а прагуляцца па беразе Нарачы. Нямала хто прыходзіць да нас паслухаць ігру на раялі. Прытым не толькі адпачываючыя і мядзяльчане, прыязджаюць людзі і з Пастаў, Вілейкі. Практыкуем таксама правядзенне розных урачыстасцей. Вось і на жнівень намечаны тры вяселлі і адзін банкет. Так што ўсе выхадныя ўжо распісаны. На пасадах барменаў у нас адказныя і добразычлівыя Наталля Фярковіч і Вольга Андрэева, якія працуюць пазменна. Калі пагартаеце Кнігу заўваг і прапаноў, то знойдзеце нямала добрых слоў у іх адрас. Запатрабавана зараз і летняе кафэ на сорак месцаў, якое аформлена з густам і дзе наведвальнікі могуць заказаць напоі, марожанае, паглядзець тэлевізар. Асабліва шмат наведвальнікаў збіралася каля яго ў час нядаўняга Чэмпіянату свету па футболе.
ПРЫВАБНАЕ ПРЫЦЯЖЭННЕ “СПАДАРОЖНІКА”Ёсць у санаторыі яшчэ адна служба, без якой сёння — аніяк! Маецца на ўвазе аддзел маркетынгу. Узначальвае яго Наталля Гарадзецкая. Прытым умела, кваліфікавана, вынікова. І не выпадкова Наталлю Міхайлаўну як спецыяліста лічаць адной з лепшых на курорце. У сваёй дзейнасці
яна робіць стаўку на прамыя кантакты з адпачываючымі. І “козыры” для гэтага мае пераканаўчыя. Набыць пуцёўку непасрэдна ў здраўніцы абыдзецца танней, чым у тураператара, бо ён заўсёды возьме свой працэнт. Працуюць тут і дысконтныя карткі. Калі чалавек з 2010 года набыў на сваё імя тры пуцёўкі працягласцю не меншай, чым на дванаццаць дзён, то ён мае права на “Сярэбраную картку ганаровага госця” і 5-працэнтную скідку, а за пяць аналагічных пуцёвак — “залатую” і 8-працэнтную скідку. З гэтых працэнтаў па суме набягае ладная капейчына, што выгадна адпачываючым. Не ва ўроне і санаторый, бо ў яго фарміруецца пастаянная і стабільная кліентура, якая дазваляе з найменшымі стратамі перажыць розныя эканамічныя ўзрушэнні.
— Вы ведаеце, — прызнаецца Уладзімір Сяржант, — раней прынцыпова лічыў, што дарослым з дзецьмі не месца ў санаторыі. Маўляў, нямала хто не пераносіць шум-гам, будуць скаргі. Аднак з часам зразумеў: моцна памыляўся. Зараз маладыя сем’і, як правіла, адпраўляюцца на аздараўленне разам са сваімі дзецьмі. А калі там з малымі не прымаюць, накіроўваюцца ў іншыя месцы. Нічога не зробіш: музыку заказвае кліент! Таму аформілі ў сябе цудоўны дзіцячы пакой, прызначылі добрага аніматара — і малыя цяпер адтуль не вылазяць. І бацькам добра: можна без усялякіх праблем хадзіць на працэдуры ці заняцца іншай справай. Карацей кажучы, стараемся працаваць па прынцыпе: не кліент для нас, а мы — для кліента. І, паверце, такі дэвіз дае зараз добрыя дывідэнды…

 

Павел ЖУКАЎ.
Фота аўтара.