НДЦ «Зубраня» наведала дэлегацыя з Навасібірска

933

НАМЕСНІК міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Кадлубай і дэлегацыя з Навасібірска на чале з міністрам адукацыі Навасібірскай вобласці Сяргеем Федарчуком наведалі НДЦ “Зубраня”. Гасцям прэзентавалі экскурсійны марафон “Дзіцячы аўтацягнік”, літаратурную гасцёўню “Чытаем разам Максіма Танка” і выставу прац педагогаў дадатковай адукацыі.

Потым была экскурсія па тэрыторыі і знаёмства з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і баўлення вольнага часу. Пра гэта паведамляе сайт НДЦ “Зубраня”.

На здымку: дырэктар НДЦ “Зубраня” Надзея Ануфрыева з гасцямі з Навасібірска.

Фота НДЦ «Зубраня»