Навіны з санаторыя «Прыазёрны»

232

Кабінет псіхатэрапіі

У ЗДРАЎНІЦЫ адкрыўся кабінет псіхатэрапіі. Прыём вядзе вопытны ўрач-псіхатэрапеўт I катэгорыі Сяргей Барысавіч Лазараў, які практыкуе з 1989 года. Тут можна атрымаць працэдуры, кансультацыі па пера­адольванні стрэсу і яго наступстваў, трывожна-дэпрэсіўнага і па­нічнага расстройства і іншыя. Праводзіцца сямейная тэрапія. Выклікае цікавасць і групавая тэрапія — марафон інтэнсіўнага псіхалагічнага трэнінгу «Мастацтва цвярозага жыцця», «Як стаць шчаслівай» і інш.

Кафэ-піцэрыя

У НОВЫМ лячэбным корпусе здраўніцы адкрылася кафэ-піцэрыя. Яно разлічана на 25 месцаў. У адпачываючых з’явілася магчымасць прыемна правесці час і паласавацца піцай у новым кафэ, якое працуе штодзённа без перапынку на абед з 10 да 21 гадзіны.

Новая працэдура

З НЯДАЎНЯГА часу ў здраўніцы пачалі адпускаць новую працэдуру — гідракаланатэрапія кішэчніка. Яна садзейнічае вызваленню арга­нізма ад шлакаў, вывядзенню радыенуклідаў, зніжэнню ўзроўню халестэрыну, ухіленню ацёчнасці твару, ачышчэнню скуры.

Гэта працэдура зусім без болю і праводзіцца на кушэтцы ў зручным становішчы. Яна не выклікае ніякіх дыскамфортных адчуванняў у пацыента. Пасля яе адзначаецца зніжэнне масы цела, павышэнне тонусу арганізма, праца­здольнасці і ўстойлівасці да паталагічных знешніх фактараў. Яна рэкамендуецца для ля­-
чэння захворванняў страў­нікава-кішачнага тракту.

Наш кар.