У наведвальнікаў дэндрасаду Нацыянальнага парку «Нарачанскі» з’явілася магчымасць, скарыстаўшыся бясплатным дадаткам izi.travel, актываваць на сваіх смартфонах аўдыягід і пазнаёміцца з гісторыяй стварэння аб’екта, разнастайнасцю яго расліннага свету і перспектывамі. Для гэтага трэба адсканаваць QR-код і спампаваць дадатак.

Наведвальнікі дэндрасаду могуць скарыстацца аўдыягідам

QR-код маецца на ўваходных варотах і ў дзяжурнага па дэндрасадзе, паведамілі з Нацпарку.

Наведвальнікі дэндрасаду могуць скарыстацца аўдыягідам Наведвальнікі дэндрасаду могуць скарыстацца аўдыягідам

Фота Нацыянальнага парку «Нарачанскі»