На Мядзельшчыне працягваецца зарыбленне азёр

340

ПРАЦЯГВАЕЦЦА зарыбленне азёр. У кастрычніку асобіны двухгадовага карпа і сягалеткі шчупака былі выпушчаны ў возера Вялікія Швакшты, сягалеткі карася — у азёры Дзягілі, Ходасы, Свірнішча, Княгінінскае, Глухое і Лотвіны.

А ў панядзелак двухгадовымі асобінамі карпа зарыблена возера Вялікія Швакшты. Пра гэта расказаў вядучы інжынер-рыбавод Нацпарка “Нарачанскі” Сяргей Латушкін.

Фота Нацпарка “Нарачанскі”