Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

527

ЯК там на нашым курорце з грамадскім харчаваннем? Зараз даведаемся. Не з Instagram. І не з падзяк, запісаных у кнігі заўваг і прапаноў. На свае вочы ўбачым, а тое-сёе і пакаштуем.

Серада, 27 ліпеня, 12:00. Стартуем! І дождж нам не перашкода.

…Летнюю кавярню ля самага берага адзін з санаторыяў адкрыў сёлета (была рэклама ў нашай газеце). Глянем, як яно там? …Інтэр’ер прыемны, асаблівую атмасферу стварае трысняговая столь.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

Наведвальнікаў няшмат: ці не дажджу спалохаліся? У асартыменце — кава, марожанае, пірожныя, разліўны квас.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

Ёсць прадукцыя ўласнай вытворчасці: пончыкі, смажанкі, сасіскі ў цесце, піражкі з павідлам… Рукі самі цягнуцца па банкаўскую картку. Купляю піражок за 60 капеек, калега запасліва бярэ сасіску ў цесце за 2 рублі і смажанку за 3.70.

…Кіруемся ў рэстаран, што ў трохзоркавай гасцініцы. На той момант мы — адзіныя наведвальнікі.

Гартаеш меню — разбягаюцца вочы: шашлык з вугра, вугор тушаны ў смятанным соусе, мачанка грыбная з блінамі, свініна “Курортны раман” з журавінавым соусам… Проста песня! Урэшце, трэба і нам падмацавацца.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

— Першае будзе хутка, — кажа афіцыянт Руслан. — Другое трэба пачакаць хвілін 15-20, пакуль прыгатуюць. Ёсць і стравы, якія лепш заказваць загадзя. Напрыклад, мяса аленя тушыцца тры га­дзіны, прыгатаваць фаршыраванага шчупака яшчэ даўжэй.

Што ж, гэта рэстаран, тут гатуюць спецыяльна для вас, а не буфет, дзе ў мікрахвалёўцы хуценька падагрэюць бяляш — пачакаем. Але выбіраем усё ж не фаршыраванага шчупака. Я заказваю юшку рыбацкую за 4.25 і стэйк з судака ў белым соусе за 7.69, калега абмяжоўваецца запечанай гарбушай пад ягадным соусам за 4.15.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

Руслан неўзабаве вяртаецца з юшкай. Порцыя вялікая, і я разумею, што хапіла б мне і юшкі. Але ж судак ужо гатуецца і, мабыць, таксама смачны… Другое, як і анансаваў, Руслан прыносіць праз 20 хвілін. Не будзем строіць з сябе фуд-блогераў і выстаўляць балы. Проста адзначым: смачна і культура абслугоўвання на вышыні.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. НарачКаму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

…У піцэрыі аблспажыўтаварыства, што ў адным будынку з “Еўраоптам”, шматлюдна. Ёсць бацькі і бабулі-дзядулі з дзецьмі, моладзь. Знаёмімся.
Дзяніс з Пашам прыехалі сюды з райцэнтра.

— Няўжо толькі дзеля піцы? — дзіўлюся. — У Мядзеле ж таксама яе гатуюць?
— Тут смачней, — кажа Дзяніс.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. НарачКаму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

За суседнім столікам — двое дарослых і трое дзяцей. Іван Станіслававіч і Лілія Францаўна — мінчане. Лета праводзяць у Яневічах, у бацькоўскай хаце Івана Станіслававіча.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

— Раз на месяц — з пенсіі — прыязджаем сюды парадаваць унукаў, — расказвае Лілія Францаўна. — Калі надвор’е дазваляе, яшчэ і па беразе прагульваемся. Ну а сёння дождж — абмяжуемся піцэрыяй.

Гаспадараць тут повар Алена Клімовіч і бармен Вікторыя Кірпічова.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. НарачКаму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

— Дзеля вашай піцы людзі спецыяльна прыязджаюць, — пачынаем размову.
— Стараемся, — кажа Алена Іосіфаўна. — Ад душы ўсё робім, таму і смачна.

— У курортным пасёлку ў вашай піцы няма канкурэнтаў? — пытаемся.
— Як жа няма? Працуе прыватная піцэрыя. Але там даражэй. А ў нас большасць піцаў каштуе рублёў 9-10. Самая танная — 7.63.

…Ідзём у прыватную кавярню непадалёку.

— Дождж, — тлумачаць невялікую колькасць наведвальнікаў дзяўчаты, якія тут працуюць. — У добрае на­двор’е людзей вельмі шмат. Пераважна сем’і з дзецьмі, якія прыехалі на адпачынак. Мясцовыя — рэдка.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

— Што найчасцей заказваюць?

— Шашлыкі, бульбу фры, дранікі, малочныя кактэйлі, бургеры, блін­чыкі з начынкамі. У гарачыню папулярны ха­лад­нік.

— Халаднік — 8 руб­лёў, салата слаёная з памідорамі — 9, дранікі са смятанай (адна порцыя — дзве штукі) — 8 рублёў, — чытаю ў меню. — Калі звычайна гатуеш сам, цэны ў кавярнях здзіў­ляюць. Але ж не штодня туды людзі ходзяць.

…А вось і тая самая прыватная піцэрыя, дзе, казалі, даражэй. Сапраўды: піцы па 16 рублёў, па 18, 20, 24…

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. НарачКаму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

— У нас піцы неапалітанскія, — расказвае бармэн Яўген, — з італьянскай мукі, пякуцца ў дрывяной пліце. Усё гатуецца на агні, пры жаданні на гэта можна нават па­глядзець. Ёсць салаты, дранікі, дэсерты, напоі.

— Ці шмат бывае наведвальнікаў?

— Вельмі. Па 150-200 піц за дзень прадаём. Але вельмі многае залежыць ад надвор’я: калі дождж, дык і ў выхадныя лю­дзей няшмат. А ўчора, хоць і аўторак, многа было, бо сонца свяціла.

— Хто вашы наведвальнікі?
— Мінчане, расіяне. Мясцовых не так і шмат.

Падыходзім да кампаніі, якая толькі што зрабіла заказ. Маладыя людзі прыехалі на адпачынак са сталіцы.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

— Як лічыце, ці ёсць дзе пад’есці турысту ў курортным пасёлку?

— Ды і не асабліва. Мы амаль заўсёды прыязджаем у гэту піцэрыю. Заходзілі нядаўна ў адну кавярню — зусім не той узровень.

— Але ж тут дорага?

— Не. Гэта ж курортны пасёлак, набярэжная — турыстычнае месца. Ну і суадносіны “цана-якасць” прымальныя. Магчыма, мясцовым жыхарам і дорага. А калі едзеш на адпачынак, трэба разумець, што гэта прадугледжвае пэўныя выдаткі.

…Бар непасрэдна побач з пляжам санаторыя “Нарач”. Прыязна сустракаюць нас бармен Насця і повар Аліна.

— Сёння пакуль сумуем, — кажуць, — бо хто ж дажджом на пляж пойдзе? А ў добрае на­двор’е нам і прысесці няма калі: вельмі шмат наведвальнікаў. Папулярнасцю карыстаюцца нашы бургеры і хот-догі.

— 15 рублёў за бургер — ці не задорага?
— Цэны ўсюды падня­ліся, — гаворыць Насця. — Але не скажу, што сталі менш купляць.

…Але што мы ўсё пра самы бераг? Едзем у грыль-кавярню ў будынку, дзе перш была аўтастанцыя. Дождж мацнее, нават выходзіць з аўтамабіля не хочацца. “У такое надвор’е добры гаспадар сабаку з хаты не выганіць, — падумалася. — Хіба ж нехта па сваёй волі пойдзе зараз ва ўстанову грамадскага харчавання?”

Сапраўды, за столікамі цяпер пуста. Ну, затое ёсць магчымасць няспешна пагутарыць з работ­нікамі.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

— Наша фірмовая страва — свіныя вушы, томленыя ў печы, — уводзіць у курс справы повар Аляксей. — А яшчэ ёсць шашлыкі, хот-догі, свініна смажаная, плоў, супы. Цэны самыя нізкія па ўсім узбярэжжы. Плюс шашлыкі гатуюцца не на мангале, а ў амерыканскім смокеры. Гэта спецыяльнае прыстасаванне, там таксама вуглі, але ёсць цыркуляцыя дыму, таму мяса больш запякаецца. Так што ёсць чым прывабіць гасцей, хоць і месцімся не на самым беразе.

— Але ж свіныя ву­-шы, — не хаваю здзіў­лення, — страва, мабыць, досыць спецыфічная. Шмат ахвотнікаў іх пакаштаваць?

— Дастаткова, ёсць пастаянныя прыхіль­нікі. Вушы рэальна смач­ныя: вельмі мяккія, хрусткоў амаль не чуваць.

Вывучаю меню: шашлык са свініны 100 г — 5 руб., з кураціны — 4… Ага, вось яны — вушы свіныя вэнджана-запечаныя 100 г — 4 руб. Быццам і нядорага. А каб захацеў купіць кілаграм гэтага прадукту, давялося б аддаць 40.

Каму юшка, а каму — свіныя вушкі. Чым здзіўляюць установы грамадскага харчавання ў к. п. Нарач

* * *
Што ж, час рабіць высновы. Без прэтэнзій на поўную аб’ектыўнасць, бо пабывалі мы далёка не ўсюды: на гэта б спатрэбіўся не адзін дзень. Нечага мы не знайшлі, некуды не пайшлі, у адным пункце грамадскага харчавання быў сандзень. А яшчэ ў адным жанчына за барнай стойкай гутарыць з намі адмовілася і прапанавала пачакаць прыезду некага, каму яна зараз патэлефануе — нас такі варыянт не задаволіў. Аднак нават па гэтай кароткай і досыць выпадковай па выбары аб’ектаў вандроўцы зразумела: турыст у курортным пасёлку галодны не застанецца. Ёсць варынты на розны густ і кашалёк. Як з тымі ж піцамі: некаму патрэбна з італьянскай мукі — калі ласка, некаму гэта не прынцыпова — таксама ёсць варыянты. Аматары кла­сікі знойдуць юшку, а экзотыкі — свіныя вушы. Зноў жа, маеш час — чакай, пакуль стушыцца мяса аленя, не — можна перахапіць піражок.

Наталля ЛІСІЦКАЯ. Фота Аляксандра Высоцкага.