Землякі ўдзельнічалі ў справаздачным канцэрце педагогаў і вучняў школ мастацтваў Мінскай вобласці

215

Справаздачны канцэрт педагогаў і вучняў школ мастацтваў Мінскай вобласці прайшоў у Барысаве. Такое мерапрыемства адбывалася ўпершыню.

У справаздачным канцэрце прынялі ўдзел і прадстаўнікі Мядзельшчыны. У намінацыі «Эстрадны вакал. Сола» — вучаніцы Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Ксенія Лемяшонак і Маргарыта Раскова (настаўнік Алена Ляшковіч).

А Мікіта Бепершч з Нарацкай дзіцячай школы мастацтваў выходзіў на сцэну з сольным выступленнем на баяне (настаўнік — Уладзімір Калека).

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"

 

Фота ілюстрацыйнае, pixabay.com