Юныя вучні Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў ўдзельнічалі ў «Веснавым праменьчыку»

231

У Маладзечне прайшоў I Рэспубліканскі адкрыты конкурс маладых выканаўцаў на народных інструментах «Веснавы праменьчык 2022». Юныя вучні Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў удзельнічалі ў малодшай узроставай групе ў намінацыі «Сола».

Дыпломам III ступені адзначана Марына Янцэвіч, акардэон (настаўнік Міраслава Грышкевіч).

Аляксей Дзержавец, баян (настаўнік Дар’я Ермаковіч) атрымаў дыплом удзельніка конкурсу, паведаміла дырэктар Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Алена Ляшковіч.

Юныя вучні Будслаўскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў ўдзельнічалі ў «Веснавым праменьчыку»

Чытайце таксама: На рэспубліканскім адкрытым конкурсе вызначыліся юныя музыканты з Нарацкай музычнай школы мастацтваў