Выйшла ў свет чарговая кніга Паўла Жукава “Тут зямля такая”

295

У ДРУКАРСКІМ доме “Вішнёўка” выйшла ў свет чарговая кніга Паўла Жукава “Тут зямля такая”, у якой расказваецца пра неардынарных людзей Нарачанскага краю, пераўтваральнікаў цудоўнага кутка Беларусі.

Шматлікія героі літаратурна-мастацкага выдання беражліва захоўваюць усё тое, што створана іх папярэднікамі, старэйшымі пакаленнямі, а таксама многае робяць для прымнажэння багацця роднай старонкі, надання ёй прывабнасці. Менавіта на такіх людзях, як кажуць у народзе, і трымаецца наша зямля, наш азёрны край.