Выйшаў новы зборнік вершаў Аляксандра Быкава

116

ВЫЙШЛА кніга вершаў “Главные слова” мядзяльчаніна Аляксандра Быкава — лаўрэата рэспубліканскай прэміі “Залаты Купідон”  (2014) і Мінскай абласной прэміі (2021). Зборнік убачыў свет у маладзечанскай друкарні “Перамога”. Адзін асобнік маецца ў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка.

У зборніку 96 вершаў, напісаных у 70-80-я гады мінулага стагоддзя па-руску (пазней Аляксандр Быкаў перайшоў на беларускую мову, менавіта на ёй напісаны творы, высока ацэненыя знаўцамі і аматарамі паэзіі).  “Эта книга — дань моей давно ушедшей молодости. Стихи, может, несовершенны, порой наивны. Но слова и чувства в них искренние”, — піша аўтар у анатацыі.

Падрабязней пра новы зборнік мы раскажам на старонках “Нарачанскай зары”  у найбліжэйшую сераду.  Падборка вершаў з яго таксама будзе змешчана ў нумары. А пакуль знаёмцеся з напісаным у 1979 годзе вершам, які даў назву кнізе.

 Ад рэдакцыі.

 

ГЛАВНЫЕ СЛОВА

Мы часто спорили с тобой

О жизни непонятной.

Я утверждал, что есть любовь,

Твердила ты обратное…

 

Но посмотри — она жива,

Нас продолжает в детях.

Пусть говорят: любовь — слова.

Но, главные на свете!

                   Александр Быков.