Вучням гімназіі расказалі пра творчы і грамадскі ўклад Максіма Танка ў яднанне беларусаў

191

У Мядзельскім музеі народнай славы 10 верасня адбылася сустрэча-гутарка з вучнямі на тэму «17 верасня – Дзень народнага адзінства. Творчы і грамадскі ўклад Максіма Танка ў яднанне беларусаў».

Завіталі сюды вучні гімназіі Мядзела — большасць з іх удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Спробы пяра». З імі сустрэўся загадчык аддзела агульных пытанняў газеты «Нарачанская зара», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Павел Жукаў.

Ён расказаў пра тое, як збіраў матэрыял да нарысаў пра Максіма Танка. Дзеці даведаліся пра жыццёвы і творчы шлях песняра і пра тое, якія ўспаміны ў Максіма Танка засталіся пра 17 верасня 1939 года.

Актыўныя аўтары «Нарачанскай зары» атрымалі кнігі Паўла Жукава з аўтографам.

Вучням гімназіі расказалі пра творчы і грамадскі ўклад Максіма Танка ў яднанне беларусаўВучням гімназіі расказалі пра творчы і грамадскі ўклад Максіма Танка ў яднанне беларусаўВучням гімназіі расказалі пра творчы і грамадскі ўклад Максіма Танка ў яднанне беларусаў Вучням гімназіі расказалі пра творчы і грамадскі ўклад Максіма Танка ў яднанне беларусаў

Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"