МЕНАВІТА так называецца выстава, аформленая ў Цэнтры карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
Як расказала намеснік дырэктара Цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі раёна Жанна Мехавіч, на базе ўстановы працуюць два аб’яднанні па інтарэсах — “Чароўны куфэрак” і “Папяровая фантазія”. А наведваюць іх 5 дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Заняткі праводзіць педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці, турызму дзяцей і моладзі раёна Валянціна Роўда.
Падрабязна пра гэта чытайце ў адным з бліжэйшых нумароў "Нарачанскай зары"