У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

626

Конкурс галаўных убораў адбыўся сёння, 6 сакавіка, у раённым Цэнтры культуры. У праграме былі дэфіле і прэзентацыя.

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

Узнагароды атрымалі ўсе ўдзельніцы конкурсу. У намінацыях адзначаны Ірына Боршчанка («Элегантнасць»), Валянціна Мірусінская («Класіка на ўсе часы»), Лілія Сокава («Беларусачка»), Ганна Падгол («Вясновы вобраз») і Ганна Клімовіч («Творчы дэбют»). Дыплом ІІІ ступені па выніках конкурсу атрымала Анастасія Дзятлава, ІІ ступені — Вольга Іватовіч.

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)

Ну а пераможцай стала Валянціна Ефімава, якая прэзентавала два капялюшыкі. Першы — «Абярэг» — закліканы аберагаць ад усяго дрэннага. Зроблены ён у творчым супрацоўніцтве з работніцай яслей-сада №4 райцэнтра Алай Грахоўскай. Ну а другі капялюшык стаў своеасаблівай рэкламай нашай газеты «Нарачанская зара», у рэдакцыі якой Валянціна Станіславаўна адпрацавала чвэрць стагоддзя.

У раённым Цэнтры культуры прайшоў конкурс галаўных убораў (фота)
Exif_JPEG_420

Ну а паколькі конкурс праходзіў напярэдадні 8 Сакавіка, Валянціна Ефімава адрасавала ўсім жыхаркам Мядзельшчыны ўласны верш:

Лёс звычайны, лёс жаночы —

Дзесьці крыўда, слёзы, боль.

Хай далейшы лёс прарочыць

Промні сонца, шчасця больш.

Працаўніца, жонка, маці

Была і ёсць на вышыні,

Колькі праўды людзі бачаць,

Колькі ласкі, дабрыні.

Усе вуглы твае ў хаце,

Спраў будзённых цэлы воз,

На паказ ты не заплачаш,

Не апусціш долу нос.

Хоць шурпатыя далоні,

Хоць не ззяюць медалі,

Ты была і ёсць заўсёды

Лепшай зоркай на зямлі.

Наталля ЛІСІЦКАЯ.

Фота аўтара.