У Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстава Алены Трапачовай (фота, відэа)

170

У суботу, 4 верасня, у Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы маладой мастачкі са сталіцы Алены Трапачовай, якая захапляецца сучасным жывапісам. Сярод карцін пераважаюць партрэты і пейзажы. Адну са першых работ Алена прысвяціла сваёй сям’і.

На мерапрыемства прыехалі родныя мастачкі з яе радзімы Віцебшчыны, а таксама сябры. Прыйшлі паглядзець работы і жыхары курортнага пасёлка, адпачывальнікі з нарачанскіх здраўніц.

У Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстава Алены Трапачовай (фота, відэа) У Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстава Алены Трапачовай (фота, відэа) У Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстава Алены Трапачовай (фота, відэа)У Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстава Алены Трапачовай (фота, відэа)У Нарацкім Цэнтры культуры і вольнага часу адкрылася выстава Алены Трапачовай (фота, відэа)

Засталося дадаць, што выстава будзе працаваць па 7 лістапада бягучага года і наведаць яе змогуць многія ахвотныя: у сераду-чацверг — з 11.00 да 13.00 і з 15.00 да 16.00, у пятніцу — з 8.00 да 13.00, з 13.30 да 16.30, у суботу-нядзелю — з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Відэа «Студыі Андрэя Дабрыніна»