У Мядзельскай СШ №1 імя Уладзіміра Дубоўкі пакажуць экспанаты з фонду Музея старажытнабеларускай культуры

123

13 мая ў Мядзельскай сярэдняй школе №1 імя Уладзіміра Дубоўкі адбудзецца асветніцкая акцыя «Вянок нацыянальнай спадчыны», прымеркаваная да Года гістарычнай памяці.

На мерапрыемстве будзе арганізавана выстава экспанатаў з фонду Музея старажытнабеларускай культуры, сустрэча з загадчыкам аддзела старажытнабеларускай культуры Барысам Андрэевічам Лазукам.

Фота экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры з сайта museums.by