У Мядзеле вызначылі самых актыўных юных чытачоў

156

У сектары па абслугоўванні дзіцячага чытача Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка вызначаны самыя актыўныя наведвальнікі за мінулы год.

Гэта 27 хлопчыкаў і дзяўчынак, фотаздымкі якіх будуць змешчаны на Дошцы гонару ўстановы.

Высветлілася, што найбольш чытаюць вучні 2 і 3 класаў. Сярод лідараў — Дар’я Гансецкая, Дзяніс Караленак, Вікторыя Шылько.