У Мядзеле ў рамках адзінага дня інфармавання выступіў Аляксандр Карлюкевіч

188

СЁННЯ ў рамках адзінага дня інфармавання насельніцтва ў зале чытачоў Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Танка перад яе супрацоўнікамі і музея народнай славы выступіў дырэктар-галоўны рэдактар выдавецкага дома “Звязда”, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч.

Размова вялася пра харчовую бяспеку Рэспублікі Беларусь ва ўмовах эканамічных санкцый, імпартазамяшчэнне, комплексную стратэгію развіцця эканомікі краіны.

Аляксандр Мікалаевіч таксама падрабязна расказаў пра дзейнасць выдавецкага дома “Звязда” і пісьменніцкай арганізацыі, адказаў на пытанні прысутных.

У Мядзеле ў рамках адзінага дня інфармавання выступіў Аляксандр Карлюкевіч