У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў

465

У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў “У азёрным краі, на адной зямлі”. Удзел у ім прынялі ветэраны працы — самадзейныя спевакі, паэты, народныя майстры. Былі прадстаўлены нацыянальныя строі, а таксама кухня народаў Беларусі, Расіі і Малдовы. Гучалі вершы, песні  на беларускай, рускай, украінскай, польскай, яўрэйскай мовах.

Са словамі падзякі да ўдзельнікаў раённага фестывалю нацыянальных культур звярнулася галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ганна Падгол, расказала пра кожнага з удзельнікаў. Напрыканцы мерапрыемства актывісты былі заахвочаны Дыпломамі раённага савета ветэранаў, якія ўручыў старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Уладзімір Валасевіч.

Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Грышкевіч, фестываль прайшоў у разнаквецці музыкі, песні і слова. Ён у чарговы раз прадэманстраваў, што людзі розных нацыянальнасцей жывуць на мядзельскай зямлі ў дружбе і згодзе, працуюць, займаюцца творчасцю і адчуваюць гонар за сваю Радзіму.

У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаўУ Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў

Выступае Пётр Маўчан

У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў
Аляксандр Усовіч на фестываль прыехаў з Занарачы

У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў

Ірына Шпак частавала халадніком на квасе (окрошкой)

У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў
Са сваімі вырабамі Наталля Карэцкая
У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў
Леакадзія Гоман з Дзягіляў паказала свае вырабы з воўны
У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў
Галіна Яфрэмава і яе карціны, вышытыя крыжыкам

У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў У Мядзеле прайшоў раённы фестываль нацыянальных культур ветэранаў