У Мядзеле прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей

392

Сёння, 1 кастрычніка, у раённым Цэнтры культуры прайшоў канцэрт “А ў сэрцы маладосць спявае”, прысвечаны Дню пажылых людзей. На працягу мерапрыемства гучалі віншаванні, шчырыя пажаданні ў адрас людзей залатога ўзросту.

Радавалі прысутных сваім майстэрствам удзельнікі народнага клуба аматараў песні “Верасень”, а таксама салісты Раіса Ільюковіч, Ірына Кушнір, Пётр Маўчан, Віктар Назаранка. Бурнымі авацыямі публіка сустрэла баянны нумар у выкананні Віктара Назаранкі і Наталлі Апанасёнак. Хораша чыталі вершы і байкі Ірына Квяткоўская і Таццяна Чарняўская. А з роляй вядучага выдатна справіўся Віктар Клімовіч.

У Мядзеле прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей У Мядзеле прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей У Мядзеле прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню пажылых людзей