У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)

704

Сёння, 26 чэрвеня, у мядзельскім амфітэатры адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні «Маладыя галасы». Удзельнікі (дакладней, удзельніцы) узростам ад сямі да трыццаці аднаго года спаборнічалі ў трох узроставых групах. Кожная прадставіла дзве кампазіцыі, адна з якіх павінна тэматычна адпавядаць Году гістарычнай памяці. У журы былі мастацкі кіраўнік раённага Цэнтра культуры Аксана Вязевіч, дырэктар раённага Цэнтра культуры Наталля Іванова і выкладчык Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Цурганава (старшыня журы).

Канкурсанткі малодшай узроставай групы:

У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Маргарыта Раскова
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Алёна Бабровіч
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Ксенія Лемяшонак
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Сафія Голас
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Аляксандра Вапручкова
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Анастасія Вапручкова

Канкурсанткі сярэдняй узроставай групы:

У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Ганна Авецян
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Анастасія Хіхіч

Канкурсанткі старэйшай узроставай групы:

У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Анастасія Малашонак
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Карына Бабкевіч
У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Вікторыя Багінская

Журы падвяло вынікі.

У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Вынікі конкурсу абвяшчае старшыня журы Кацярына Цурганава (злева)

Дыпломы ўдзельнікаў атрымалі ўсе канкурсанткі. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся самай юнай выканаўцы — Алёне Бабровіч. Пераможцамі сталі: у малодшай узроставай групе — Маргарыта Раскова, у сярэдняй — Ганна Авецян, у старэйшай — Вікторыя Багінская.

* * *

У рамках святкавання Дня моладзі ўзнагароды ўручылі пераможцам раённага этапу конкурсу творчых работ «Залатое пяро «Белай Русі»-2022″. У розных намінацыях імі сталі ўдзельніца аб’яднання па інтарэсах «Крынічка» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі раёна Алеся Лагутка (Будслаў), студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Анастасія Грыбовіч (Будслаў) і настаўніца беларускай мовы і літаратуры Крывіцкага ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Юлія Калбун (Сваткі).

У Мядзеле адбыўся конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні (фота)
Узнагароду атрымлівае Алеся Лагутка